Міжнародныя інстытуты пагоршылі прагнозы эканамічнага росту Беларусі


Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) прагназуюць запавольванне эканамічнага росту Беларусі.

Гэтак, МВФ у абноўленым 15 кастрычніка прагнозе рэзка пагоршыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2020 годзе – да 0,3 % з 2,2 %. У параўнанні з красавіцкім аглядам таксама зніжана ацэнка росту беларускай эканомікі у 2019 годзе – з 1,8 % да 1,5 %.

А ЕАБР у штомесячным аглядзе эканомікі краінаў ЕАЭС прагназуе запаволенне росту ВУП Беларусі ў 2019 годзе да 1,2 %.

Пракапеня: «Стварэнне крыптавалютных біржаў – гэта магчымасць павялічваць ВУП краіны»

У 2018 годзе ВУП Беларусі вырас на 3 %. Урад Беларусі ў мэтавым праекце макрапрагнозу на 2019 год чакае эканамічнага росту на ўзроўні 4 %, бюджэт краіны сфармаваны зыходзячы з росту эканомікі на ўзроўні 2,1 %.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары