Міжнародная федэрацыя хакею распачала расследаванне датычна Дзмітрыя Баскава


Галоўнага трэнера хакейнай каманды Лукашэнкі могуць прыцягнуць да адказнасці за «дзеянні, якія няславяць рэпутацыю хакею», паведамляе Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Дзмітрый Баскаў.
Фота: hockey.by

Міжнародная федэрацыя хакею распачала расследаванне датычна Дзмітрыя Баскава, галоўнага трэнеру хакейнай каманды Лукашэнкі. Раней Беларускі фонд спартовай салідарнасці заклікаў міжнародную арганізацыю разгледзець пытанне аб працягненні яго да дысцыплінарнай адказнасці праз дзеянні, што няславяць рэпутацыю хакею як віду спорту.

Што на думку МФХ адносіцца да такіх дзеянняў?

  • удзел у канфлікце, які прывёў да гібелі Рамана Бандарэнкі,
  • удзел у агітацыйных акцыях у падтрымку рэжыму Лукашэнкі з выкарыстаннем алімпійскай сімволікі,
  • ціск на спартоўцаў за іхную грамадзянскую пазіцыю.

Дзмітрый Баскаў – беларускі хакеіст і бізнесоўца, які мае актывы ў прадпрыемствах, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

Чалавек, падобны на Дзмітрыя Баскава, быў заўважаны ўвечары 11 лістапада на плошчы Пераменаў. Менавіта ён зацягваў Рамана Бандарэнку ў бус, адкуль той не выйшаў ужо жывым. Сувязь Баскава і смерці Рамана Бандарэнкі пацвярджаюць злітыя тэлефонныя размовы.

Паводле злітай тэлефоннай размовы прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з Баскавым, ён мае дачыненне да зразання стужак у менскіх дварах.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў