Міжнароднае энергетычнае агенцтва распавяло пра наступствы бруднай нафты з Расеі


МЭА ў сваёй травеньскай справаздачы напісала пра магчымыя наступствы забруджання расейскай нафты, якую пастаўлялі ў Беларусь, Украіну і краіны Еўразвязу ў нафтаправодзе «Дружба», хлорарганічнымі злучэннямі.

Hавiны
Шкода Беларусі ад няякаснай нафты можа скласці $ 435 млн
2019.05.14 08:25

Як адзначылі ў арганізацыі, хоць пытанне з часам вырашыцца, яно можа мець вельмі сур’ёзны ўплыў на далейшую сітуацыю.

«Адным са следстваў можа быць страта ўпэўненасці ў якасці патокаў сырой нафты і, такім чынам, пошук, дзе гэта магчыма, альтэрнатыўных паставак, якія могуць узмацніць ціск на цэны на цяжкія і сярэднія гатункі нафты», – гаворыцца ў справаздачы.

Вячаслаў Брыль і Маіканці Бару.
Фота: nigeria.mfa.gov.by

Пра тое, што пра такую дыверсіфікацыю задумаліся ў Беларусі, можа сведчыць сустрэча, якая прайшла на пачатку траўня ў Нігерыі. Тут, як адзначылі ў амбасадзе, беларускі пасол Вячаслаў Брыль сустрэўся з кіруючым дырэктарам Нацыянальнай нафтагазавай карпарацыі Нігерыі Маіканці Бару.

Як паведамляецца, сустрэча прайшла з улікам зацікаўленасці Беларусі ў прасоўванні экспарту тавараў і паслуг у нафтагазавым сектары, а таксама актуальнасці пытання дыверсіфікацыі паставак нафты ў краіну.

Меркаванні
Лукашэнка і «брудная нафта» Крамля
2019.05.14 13:43

19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра «рэзкае пагаршэнне» расейскай нафты Urals, якая паступае транзітам праз нафтаправод «Дружба». 22 красавіка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адзначылі, што няякасная расейская сыравіна прывяла паломкі дарагога абсталявання.

23 красавіка Беларусь прыпыніла экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі, а ў «Белнафтахіме» заявілі, што расейская нафта з павышаным утрыманнем хлорарганічных злучэнняў пачала паступаць у Еўропу і Украіну.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў