«Мітынгуй як дзяўчынка!» У Маскве жанчыны выйшлі на акцыю, каб абараніць свае правы. ФОТЫ


Жыхаркі Масквы, якія падзяляюць феміністычныя погляды, 8 сакавіка зладзілі пікет у парку «Сакольнікі».

Усяго прыйшлі каля дзясятку ўдзельніц. З сабой яны прынеслі крэатыўныя плакаты з надпісамі ў абарону сваіх правоў. «Наступная прэзідэнтка Расеі», «Мае цела – мая справа», «Не маўчы, жанчына, твой дзень – любы дзень» ды іншыя.

Фота Машы Макаравай

Гэтыя жанчыны сцвярджаюць, што не хочуць быць «упрыгожваннем калектыву» і не пагаджаюцца з тэзісам «жанчына павінна.».. Яны выступаюць за роўнасць, жаночую салідарнасць і сястрынства. Удзельніцы акцыі, паводле іхных словаў, мелі на мэце «нагадаць, перш за ўсё, самім жанчынам, што гэта за свята – 8 сакавіка».

Фота Машы Макаравай
Фота Машы Макаравай

«Найлепшы спосаб адсвяткаваць гэты дзень правільна – усвядоміць, як шмат нам яшчэ трэба дасягнуць, здабыць галасы і выйсці на вуліцу разам», – гаворыцца на старонцы падзеі ў Facebook.

Сярод асноўных патрабаванняў – рашэнне праблемы дыскрымінацыі жанчын, пазбаўленне ад розных формаў сексізму, прыняцце закона для рэальнай абароны ад хатняга гвалту, мінімізацыя разрыву ў аплаце працы і адказнасць за харасмэнт.

Фота Машы Макаравай

Каб прыцягнуць увагу да праблемы гвалту, актывістка Катрын Нянашава прынесла слепкі чатак цела жанчын, якія перажылі катаванні.

Актывісткі раздаюць злепкі частак цела жанчын, якія перажылі гвалт. Фота Машы Макаравай

Жанчыны таксама запрасілі на гэты пікет хлопцаў, якія падзяляюць ідэі фемінізму.

КА/ фота Машы Макаравай, belsat.eu

Стужка навінаў