Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. ФОТА, ВІДЭА


У Лідзе адбыўся агітацыйны мітынг кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

21:00 мітынг завершаны, заўтра каманда Святланы Ціханоўскай працягне агітацыйны тур па Гарадзеншчыне.

20:46 Вераніка Цапкала кажа, што беларусы заслужылі пераменаў. Людзі пачалі скандаваць «Пераменаў!»

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе.
Фота: «Белсат»

20:28 Падчас мітынгу Святланы Ціханоўскай затрыманыя журналісты «Белсату» Уладзімір Лунёў і Галіна Абакунчык.

20:08 Як і ў Маладзечна, Ціханоўская заклікала людзей сталага веку не баяцца пераменаў.

«Вайны не будзе. Ніхто вайны не хоча. Мы мірныя людзі і хочам мірнага неба над галавой», – заявіла яна.

Таксама Святлана звярнулася да міліцыянтаў, адзначыўшы, што паасобку яны ўсе добрыя людзі. Удзельнікі мітынгу пачалі скандаваць «Міліцыя з народам!»

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Марыя Калеснікава ў Лідзе. 31 ліпеня 2021 года. Фота: Белсат
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»

19:50 На стадыёне з’явілася Святлана Ціханоўская разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкалай. Яны праходзілі да сцэны пад песню «Разбуры турмы муры».

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Прамаўляе Павел Палейчык. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»

Мітынг адбудзецца на пляцоўцы каля ГЦ «Патсдам» на вуліцы Лётная. Сабралося ўжо каля тысячы чалавек.

Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»
Мітынг Святланы Ціханоўскай у Лідзе. Фота: «Белсат»

У Ліду Ціханоўская прыехала з Маладзечна. Там у мітынгу прынялі ўдзел ад 3 да 5 тысяч чалавек. Падчас жывога эфіру ў Маладзечна былі затрыманыя нашыя журналісты Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў