Мітрапаліта Філарэта пахаваюць у Жыровічах


Развітанне з Ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі мітрапалітам Філарэтам адбудзецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы Менску і ва Успенскім Жыровіцкім манастыры, паведамляе сайт Беларускай праваслаўнай царквы.

Мітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў) памёр 12 студзеня. У снежні ён перахварэў каронавірусам.

Hавiны
Памёр мітрапаліт Філарэт
2021.01.12 13:11

Развітанне з Філарэтам распачнецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы 12 студзеня. У сераду а 16 гадзіне цела мітрапаліта перавязуць у Свята-Духавы кафедральны сабор, дзе адбудзецца развітанне. 14 студзеня труну перавязуць ва Успенскі сабор Жыровіцкага мужчынскага манастыра. А 15 студзеня адбудзецца пахаванне.

Мітрапаліт Філарэт нарадзіўся ў 1935 годзе ў Маскве. У 1970 – 1980-я служыў у Еўропе, у 1981 – 1989 – старшыня аддзелу вонкавых царкоўных зносін РПЦ.

У 1990 – 1995 быў дэпутатам Вярхоўнага Савету 12-га склікання. Герой Беларусі.

Intermarium
Дыякан Кураеў: царква не павінна быць ні расейскай, ні беларускай
2019.03.20 08:00

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў