Мітрапаліт Павел «з дазволу Лукашэнкі» застанецца без беларускага грамадзянства


Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы адзначыў, што Лукашэнка дазволіў яму не атрымліваць беларускі пашпарт, бо для расейца гэта не абавязкова.

Пра гэта ён паведаміў падчас наведвання Палаты прадстаўнікоў, дзе сёння праходзіць сустрэча дэпутатаў старога і новага склікання.

22 верасня Лукашэнка сустракаўся з Сінодам БПЦ, на якой заявіў, што святарамі павінны быць беларусы, хай і замежнікі. Мітрапаліт Павел першы чалавек у БПЦ, якога прызначыла РПЦ. Пры гэтым у адпаведнасці з законам «Аб свабодзе сумлення ў рэлігійных арганізацыях» ён павінен прыняць беларускае грамадзянства.

Мітрапаліт Павел пачаў службу ў Беларусі 25 снежня 2013 года. На пачатку 2014 года ён заяўляў, што гатовы стаць беларускімі грамадзянінам.

ДР belsat.eu паводле euroradio.fm

Стужка навінаў