Мітрапаліт Павел так і не пачаў вывучаць беларускую мову

Праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел, які ў снежні 2013 года быў пераведзены з расейскай Разані ў Беларусь, дагэтуль так і не пачаў вучыць беларускую мову. Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю, апублікаваным на сайце Маскоўскай патрыярхіі.