Мітрапаліт Павел пра аўтакефалію: «Калі такое будзе ў Беларусі, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта смерць»


У інтэрв’ю дзяржаўнаму «Сталічнаму тэлебачанню» кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (БПЦ МП) мітрапаліт Павел заявіў, што аўтакефалія – пагроза для БПЦ МП.

«Дзякуй Богу, у Беларусі сёння такога імкнення да аўтакефаліі няма. Раздаюцца часам некаторыя галасы: «А ці не папрасіць і нам у Беларусі?» Але вы ведаеце, цалкам шчыра і адкрыта трэба сказаць: калі для Украіны гэта страшная трагедыя, спроба навязаць аўтакефалію, то калі гэта будзе адбывацца ў Беларусі, то для Беларускай праваслаўнай царквы гэта будзе смерць. Усё. Гэта асуджэнне Беларускай праваслаўнай царквы да знішчэння. Дзякуй Богу, што сёння епіскапат Беларускай царквы і святары, і практычна ўсе вернікі пра гэта не думаюць», – заявіў кіраўнік БПЦ.

У Стамбуле падпісалі Томас для Праваслаўнай царквы Украіны. LIVE

БПЦ МП лічыць аўтакефальную праваслаўную царкву Украіны «раскольнікамі».

Раней услед за РПЦ Беларуская праваслаўная царква заявіла пра разрыў еўхарыстычных дачыненняў з Канстанцінопалем.

А на нядаўнім сходзе Менскай епархіі было прынятае рашэнне даводзіць прыхаджанам, што ўдзельнічаць у святых таінствах аб’яднанай Украінскай праваслаўнай царквы цяпер нельга.

«Аўтакефалія павінна быць у галовах». Вялікая гутарка з Аляксандрам Шрамко, супраць якога выступіла БПЦ

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары