Мітрапаліт Павел гатовы адкрываць беларускамоўныя цэрквы, але не хапае вернікаў


Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел – Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі – разумее беларуску мову і гатовы адкрываць беларускамоўныя святыні. Пра гэта ён заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

«Я як той сабачка, якая ўсё разумее, але не заўсёды можа ўсё», – сказаў іерарх.

Паводле яго, у Беларусі для ўсіх ахвотных, хто хоча маліцца на беларускай мове, ёсць такая магчымасць. Мітрапаліт адзначыў, што беларускамоўныя набажэнствы могуць служыць хоць штодня, але ў краіне няма такой колькасці ахвотных наведваць іх.

«Не так шмат ахвотных памаліцца на беларускай мове. Але тыя, хто хоча, мае такую магчымасць», – заявіў Патрыяршы экзарх.

Аб’ектыў
РПЦ адкрыла курсы беларускай мовы ў Маскве
2019.09.22 22:14

Ён нагадаў, што ў Менску існуе некалькі святыняў, дзе служаць Літургію па-беларуску. Ёсць яны і ў іншых епархіях.

Мітрапаліт Павел таксама прапанаваў звяртацца да яго ўсім ахвотным маліцца па-беларуску і выказаў гатовасць адкрываць беларускамоўныя цэрквы. Тое ж самае датычыць і вернікаў, якія хочуць маліцца на іншых мовах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў