Мітрапаліт Павел: дэпутаты маюць распачаць дыялог з людзьмі


Мітрапаліт Павел заклікаў беларсусаў да міру. Фота: Belsat.eu

Бо «народныя абраннікі лепш ведаюць, што адбываецца ў іхных акругах», – заявіў кіраўнік Беларускага экзархата РПЦ.

Мітрапаліт Павел, Патрыяршы экзарх Беларусі звярнуўся да бацькоў, чые дзеці цяпер выходзяць на барыкады, з тым каб яны заклікалі да розуму. Асобна звярнуўся да ўлады:

«Я заклікаю ўлады да таго, каб вырашылі сітуацыю. Ёсць іншыя сілы, якія распальваюць нянавісць. Канфлікт трэба вырашаць не пры дапамозе камянёў і кулакоў. Абаронцы Айчыны і народу павінныя сувымяраць сваю сілу ў стасунку да тых, хто думае, што ёсць іншы шлях, на які можна стаць».

Мітрапаліт Павел заклікаў беларсусаў да міру.
Фота: Belsat.eu

Мітрапаліт Павел падкрэсліў, што краіна апусцілася ў страх:

«Нават нашыя супрацоўнікі просяць дазволу на тое, каб раней выйсці з дому. Давайце ўсе разам спынімся. Калі пачынаюць бушаваць жарсці, іх складана спыніць». […] Ініцыяваць дыялог з мэтаю дасягнення міру павінныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, таму што яны «Народныя абраннікі і лепш ведаюць, што адбываецца ў іхных акругах»».

11 жніўня да міру заклікаў таксама Каталіцкі Касцёл.

Hавiны
Арцыбіскуп каталіцкай царквы ў Беларусі заклікае спыніць гвалт
2020.08.11 19:14

ЮЦ Belsat.eu

Стужка навінаў