Містычна-чароўны «Этна Стыль – 2018». Фота пераможцаў і ўдзельнікаў


Фестываль беларускай моды «Этна Стыль – 2018» сабраў самых таленавітых і смелых дызайнераў, што працуюць з этна-матывамі.

Адкрыцце паказаў

Імпрэза пацешыла гледачоў «гістарычным» адкрыццём – з эфектным фехтаваннем мячамі ад «Шляхецкага звязу», сярэднявечнымі танцамі, прасторавым выступам гурта «PAWA»ды арт-перформансам «Дрэва жыцця». Гран-пры фэстывалю моды і мастацтва “Этна Стыль-2018” атрымала за свой далікатны, элегантны і творчы вобраз павы дызайнер Настассі Васючэнка

На паказе дызайнеркі Настассі Фальковіч на подыуме вадзілі карагоды
Этнавобразы ад Настассі Фальковіч
Эфектны выступ беларускага гурта “PAWA”

Арганізатары падышлі да паказаў з улікам беларускіх традыцый, таму мадэлі на подыуме часам вадзілі карагоды, гулялі ў «ручаёк» і нават імітавалі магічныя абрады.

Што ж да прызёраў фэсту, то гран-пры конкурсу «Лепшы этна вобраз» атрымала за элегантны мастацкі вобраз Настассі Васючэнка. Першае месца дасталася дызайнеру Кацярыне Кaзак, другое – Надзее Лунёвай, а трэцяе – Карыне Няхайчык ды Дар’і Хілько.

Мадэлі ў вобразе маладой пары

Вобраз Беларусі – блакітнай краіны буслоў
Вышыўка з вобразам берагіні, ці жаночанага боства ўрадлівасці

Дзяўчынкі-мадэлі водзяць вясельны карагод
З калекцыі дзіцячага адзення з творчай майстэрні Наталлі Іванюк
Вобразы традыцыйнага жаночага аддзеня ад Марыны Баніфацьевай

Мадэль у вобразе татэмнай птушкі савы

Мадэль у строі нявесты

Фестываль моды і мастацтва «Этна Стыль» праводзіцца толькі раз на 2 гады, а ўладальнік гран-пры атрымлівае магчымасць рабіць касцюм для Міс Беларусь на конкурс Міс Свету.

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў