Карыстальнікаў інтэрнэту зачапіла футравая шапка, у якой французскі прэзідэнт сфатаграфаваўся падчас візіту ў Казахстан.
Фотаздымак размясціла ў акаўнце Instagram прэс-служба прэзідэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева, але пасля просьбы Елісейскага палаца выдаліла.
[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]
Тым часам карыстальнікі сацсетак пачалі рабіць свае інтэрпрэтацыі на тэму галаўных убораў Алянда. Сярод іншага яго апранулі ў турбан, ручнік і лісце капусты. Таксама некаторыя знайшлі падабенства паміж прэзідэнтам і Боратам – героем камедыі пра казахстанскага журналіста.
[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]
[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]