«Міс свету» стала дзяўчына з Ямайкі


Укаранаванне Тоні-Эн Сінгх.
Фота: twitter.com/MissWorldLtd

23-гадовая Тоні-Эн Сінгх з Ямайкі стала пераможцаю конкурсу прыгажосці «Міс свету». Пра гэта паведамляе Twitter арганізатараў падзеі.

Фінал прэстыжнага конкурсу прайшоў 14 снежня ў Лондане. Новая «Міс свету» нарадзілася ў Порт-Моранце, вывучае псіхалогію і феміналогію ва Універсітэце штата Фларыда (ЗША).

У сваім Twitter пераможца пажадала ўсім дзяўчатам верыць у сябе.

«Калі ласка, ведайце, што вы вартыя і здольныя дасягаць сваіх мараў. Карона не мая, але вашая. У вас ёсць мэта», – заявіла Тоні-Эн Сінгх.

Гэта чацвёрты трыумф Ямайкі на конкурсе «Міс свету» (у апошні раз прадстаўніца вострава заваёўвала тытул у 1993 годзе).

Другое месца заняла францужанка Афелія Мэзін, а трэцяе – Суман Ратансінгх Рао з Індыі.

Hавiны
Прадстаўніца Паўднёвай Афрыкі заваявала тытул «Міс Сусвет»
2019.12.09 07:35

Прадстаўніца Індыі таксама атрымала тытул «Міс Азія», а Францыі – «Міс Еўропа». «Міс Карыбскіх астравоў» стала дзяўчына з Трынідаду і Табага, Акіяніі – з Астравоў Кука, Афрыкі – з Нігерыі, а Амерыкі – з Бразіліі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў