Міс Беларусь, прызёр Алімпіяды і Маляваныч. Каго сёння затрымалі на Маршы народаўладдзя


8 лістапада, падчас Маршу народаўладдзя, у Беларусі зноў былі затрыманыя сотні чалавек. Сярод іх шмат знакамітасцяў.

Гэтак, паведамляецца, што сярод затрыманых Вольга Хіжынкова – Міс Беларусь-2008 і былая прэс-сакратарка «Дынама Берасце».

Вольга Хіжынкова.
Фота: instagram.com/volgena

Таксама затрыманыя – вядоўца «Калыханкі» Аляксандр Ждановіч, больш вядомы як Маляваныч, зорка лёгкай атлетыкі, срэбны прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка і Іван Ганін, пераможца Кубка свету па кікбоксінгу, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па кікбоксінгу.

Аляксандр Ждановіч

Таксама стала вядома, што на акцыі пратэсту затрымалі былога артыста Cirque du Soleil Сямёна Букіна.

У Віцебску была затрыманая маці палітвязня Паўла Севярынца, актывістка БХД Таццяна Севярынец, а ў Менску пляменніка сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла ЛатушкіРамана Латушку.

Не абмінулі затрыманні і журналістаў. Гэтак, затрыманыя карэспандэнты Ян Аўсяюшкін, Алена Шабуня, Арцём Лява, фатографы Святаслаў Зоркі і Віктар Талочка. Зоркага і Шабуню пасля выпусцілі.

Сярод затрыманых ёсць і валанцёры Чырвонага крыжа.

Агулам, паводле валанцёраў, на момант публікацыі артыкула затрыманыя 737 чалавек, праваабаронцаў – 567.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў