«Міс Беларусь – 2008»: Свабоду Віктару і Эдуарду Бабарыкам


Усё больш знакамітых беларусаў выказваюцца ў сацыяльных сетках з крытыкай дзеянняў уладаў падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі.

Гэтак, «Міс Беларусь» 2008 года, мадэль і былая прэс-сакратарка футбольнага клубу «Дынама-Берасце» Вольга Хіжынкова ў Instagram запатрабавала вызвалення патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі ды ягонага сына і кіраўніка ягонага штабу Эдуарда, якія былі затрыманыя 18 чэрвеня.

«Чаго вартая свабода, калі любая кропка гледжання, якая не супадае з афіцыйнай, лічыцца дыверсіяй і правакацыяй? Свабоду Віктару і Эдуарду Бабарыкам», – напісала яна ў Instagram.

Раней з крытыкай дзеянняў уладаў і з заклікам да пераменаў выступілі таксама трэвэл-блогер Лёня Пашкоўскі ды жонка футбаліста нацыянальнай зборнай Ксенія Бахар ды іншыя.

А журналіст тэлеканалу ОНТ Арцеміс Ахпаш апублікаваў пост, у якім падтрымаў людзей, якія выходзілі на дэманстрацыі салідарнасці з палітвязнямі і негатыўна выказаўся ў бок сваіх калегаў.

Hавiны
«Гэта хаос і жудасць». Зоркі, дзяржаўныя журналісты, блогеры, спартоўцы падтрымліваюць пратэсты ў Беларусі
2020.06.21 16:45

МГ belsat.eu

Стужка навінаў