Мірны пікет у Менску: Лукашэнку – у адстаўку, вінаватых у рэпрэсіях – пакараць

У Менску на плошчы Незалежнасці адбылася акцыя пратэсту.

Пратэст на плошчы Незалежнасці, Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

З гучнагаварыцелем прыйшла група з “Еўрапейскай Беларусі”. Людзі пачалі скандаваць: “Прыбярыце сінія сцягі!” і нават паспрабавалі іх прыбраць фізічна. Пратэст на плошчы Незалежнасці, Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г. фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Акцыя мела дэцэнтралізаваны характар: людзі не гуртаваліся ў адным месцы, а рассяродзіліся па ўсёй плошчы. Апазіцыйныя актывісты Яўген Афнагель, Максім Вінярскі ды іншыя зладзілі каля помніка Леніну адкрыты мікрафон: кожны жадаючы мог выказацца. Аднак гэтыя прамовы чула толькі мізэрная частка пратэстоўцаў – некалькі сотняў чалавек. Астатнія перыядычна самі пачыналі пляскаць у ладкі скандаваць традыцыйныя лозунгі: «Жыве Беларусь», «Верым. Можам. Пераможам», «Сыходзь», «Лукашэнку – у аўтазак» ды інш.

Пратэст на плошчы Незалежнасці, Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Некаторыя проста шпацыравалі і размаўлялі паміж сабой, сядзелі на лаўках, бардзюрах і нават на зямлі. Хтосьці граў на гітары, а хтосьці нават танчыў. Дэманстранты прынеслі з сабою сотні бел-чырвона-белых сцягаў і плакатаў, у якіх асуджалі гвалт і заклікалі да адстаўкі Лукашэнкі.

Пратэст на плошчы Незалежнасці, Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Пратэст на плошчы Незалежнасці, Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г.
Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Праз дэцэнтралізаваны характар акцыі агульную колькасць удзельнікаў падлічыць было вельмі цяжка. Але па самых мінімальных ацэнках на плошчы сабраліся да 10 тысяч дэманстрантаў.

Пратэстная акцыя на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г. фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

На плошчы Незалежнасці ў тым ліку былі рабочыя, некаторыя ў спяцоўках. Тэма пратэсту рабочых была адна з асноўных падчас акцыі. Дэманстранты перыядычна пачыналі скандаваць «Забастоўка» і назвы заводаў, якія ўжо падтрымалі пратэсты – МТЗ, БелАЗ, Белшына і г. д. Пра важнасць забастоўкі і неабходнасць яе падтрымаць казалі і людзі, якія выступалі з прамовамі ў фармаце адкрытага мікрафона.

Пратэстная акцыя на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г. фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu
Пратэстная акцыя на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г. фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Помнік Леніну дэманстранты абляпілі шматлікімі плакатамі. Калі сцямнела, пратэстоўцы ўключылі на тэлефонах тысячы ліхтарыкаў. Людзі скандавалі «Кожны дзень», падкрэсліваючы сваю гатовасць пратэставаць да перамогі. Калі дэманстранты разыходзіліся, аўтамабілісты на праспекце Незалежнасці сігналілі ім у падтрымку.

Пратэстная акцыя на плошчы Незалежнасці. Менск, Беларусь. 18 жніўня, 2020 г. фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Ігар Ільяш Belsat.eu

Стужка навінаў