Мінздароўя: 1972 выпадкі каронавіруса за дзень


Памерлі 9 чалавек.

Мінздароўя паведамляе, што за содні зарэгістравалі 1972 выпадкі каронавіруснай інфекцыі, выпісаны 2281 пацыент. Памерлі – 9 чалавек.

З пачатку пандэміі 217 696 выпадкаў хваробы, а выздаравелі 200 132 чалавекі.

За ўвесь час памерлі 1544 чалавекі. За мінулыя содні зрабілі 22 512 тэстаў, за ўвесь час – 4 166 539 тэстаў.

ІК, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў