Мінздароўя: За суткі 1853 выпадкі каронавіруса

За ўвесь час памерлі 1273 чалавекі (10 за суткі).

Мінздароўя паведамляе, што за суткі зарэгістравалі 1853 выпадкі каронавіруса (учора быў рэкорд – 1975, пазаўчора – 1969).

Выпісаны за суткі 1321 пацыент. Усяго з пачатку пандэміі 162 148 выпадкаў. За ўвесь час выздаравелі 139 785 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 1273 чалавекі (10 за суткі).

каронавірус

За мінулыя суткі выканалі 16 103 тэсты. За ўвесь час правялі 3 625 620 тэстаў.

Беларусь выйшла на пік пнеўманій і пратрымаецца на ім мінімум паўтара месяца. Пра гэта заявіў 14 снежня міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

«Для індыкацыі стану эпідэмічнага працэсу ў нашай краіне мы, як і ўсе, глядзім на колькасць тых, хто захварэў. Але гэта не з’яўляецца для нас асноўным індыкатарам. Ім усё ж такі з’яўляецца аналіз паступлення людзей з пнеўманіямі, асабліва звязанымі з кавідам. На шчасце, нашы прагнозы пакуль спраўджваюцца: ва ўсіх рэгіёнах мы выйшлі на пік. На жаль, паказчыкі досыць высокія, і мы думаем, што будзем на такіх лічбах як мінімум яшчэ паўтара месяца. Але вельмі важны факт – гэтыя пікі не настолькі высокія, наколькі маглі б быць», – перадае БЕЛТА словы Дзмітрыя Піневіча.

ІК, belsat.eu

Hавiны