Мінздароўя: За дзень у Беларусі выявілі 1 893 новыя выпадкі заражэння каронавірусам


Колькасць інфікаваных каронавірусам у Беларусі з пачатку пандэміі дасягнула 183 006 асобаў. Толькі за апошні дзень медыкі зарэгістравалі 1 893 новыя выпадкі заражэнняў, паведамляе прэсавая служба Міністэрства аховы здароўя.

За апошні дзень у Беларусі, паводле Мінздароўя, медыкі зарэгістравалі 1 893 пацыенты з COVID-19, выпісалі – 2 395 пацыентаў. Усяго ў нашай краіне лекары выявілі 183 006 выпадкаў заражэння каронавірусам. Пры гэтым звесткі, якія агучвае Мінздароўя, лекары лічаць значна заніжанымі.

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі ачунялі 161 832 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 367 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Hавiны
У Беларусі плануецца выкарыстоўваць 5-6 вакцын ад каронавірусу розных вытворцаў
2020.12.25 13:50

 

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў