Мінздароўя: за дзень каронавірусам заразіліся 1 838 асобаў, памерлі 9 пацыентаў

За апошнія содні ў Беларусі медыкі выявілі 1 838 новых інфікаваных каронавірусам. Агулам у краіне зарэгістравалі 165 897 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Паводле Мінздароўя, у Беларусі з пачатку пандэміі медыкі зарэгістравалі 165 897 асобаў з станоўчым тэстам на каронавірус. Ачунялі 143 373 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 291 пацыент з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія содні памерлі дзевяць асобаў.

Прышчэпка ад Лукашэнкі

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

 

 

Hавiны