Мінздароўя: У Беларусі амаль 70 тысячаў чалавек хварэюць на COVID-19


Прырост за дзень склаў 73 чалавекі. Гэта ледзь не найменшы вынік цягам некалькіх месяцаў, перадае Telegram-канал «Официальный Минздрав».

Паводле звестак Мінздароўя агулам у Беларусі на 17 жніўня было зарэгістравана 69 589 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за дзень склаў 73 чалавекі.

Па стане на 17 жніўня ў краіне ачунялі 67 149 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам COVID-19. Мінздароўя падае, што агулам у краіне было праведзена 1 426 766 тэстаў.

Памерла ад інфекцыі 613 чалавек – на тры пацыенты болей, чым учора.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў