Мінздароўя: У Беларусі 304 выпадкі інфікавання каронавірусам. 4 асобы памерлі


2 красавіка Міністэрства аховы здароўя апублікавала абноўленыя звесткі па колькасці інфікаваных SARS-CoV-2 у Беларусі.

«Цяпер 254 асобы знаходзяцца на стацыянарным лячэнні з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. У большасці выпадкаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. 11 пацыентаў маюць патрэбу ў апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх», – паведамляе Мінздароўя.

46 асобаў, якія заразіліся каронавірусам, праходзілі лячэнне ў Беларусі і ўжо выпісаныя з больніцаў, адзначае прэс-служба ведамства.

«Выпісанымі» Мінздароўя можа лічыць таксама тых, хто выпісаны ў морг. Праўда, гэтую інфармацыю прэс-служба ведамства не ўдакладніла.

Цяпер пад медычным наглядам знаходзяцца 9299 асобаў. З іх 1943 асобы – у стацыянарных умовах.

Па стане на 16:00 2 красавіка COVID-19 забіў у Беларусі 4 асобы.

2 красавіка ў інтэрв’ю Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «МИР» Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларуская сістэма аховы здароўя можа эфектыўна «патушыць пажар» эпідэміі.

Hавiны
Лукашэнка заявіў пра смерць чатырох пацыентаў з COVID-19
2020.04.02 15:06

Папярэдні раз (31 сакавіка) Мінздароўя апублікавала інфармацыю, з якой вынікала, што ў Беларусі 152 зарэгістраваныя выпадкі.

Hавiны
Пнеўманія ў Віцебску: Клаўся ў больніцу першым, а праз тыдзень нас ужо было 60 чалавек
2020.04.01 13:58

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў