Мінздароўя: у Беларусі + 159 новых выпадкаў каронавірусу

Агулам у краіне зарэгістравана 65 782 выпадкаў COVID-19, перадае Мінздароўя.

У Беларусі на 17 ліпеня зарэгістравана 65 782 выпадкаў COVID-19 (+ 159). Ачуняла 57 370 чалавек (+ 455). Памерла ад інфекцыі 491 чалавек (+ 6).

Агулам у Беларусі было праведзена 1 млн. 172 тыс. 880 тэстаў.

У свеце зарэгістравана амаль 14 млн выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Лідарамі па колькасці захварэлых з’яўляюцца ЗША, Бразілія і Індыя.

КТ belsat.eu

Hавiны