Мінздароўя: у Беларусі 152 новыя выпадкі COVID-19


Агулам у краіне зарэгістравалі 67 518 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, перадае Telegram-канал «Официальный Минздрав».

На 29 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 67 518 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, прырост за дзень склаў 152 новых выпадкаў. Агулам выздаравела 61 442 пацыенты (+ 773) з раней пацверджаным дыягназам COVID-19.

За дзень ад інфекцыі загінула 5 чалавек, за ўвесь час агулам – 548 чалавек. Мінздароўя паведамляе аб 1 278 583 праведзеных тестаў.

Учора, 28 ліпеня, стала вядома, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка перахварэў на COVID-19. Раней ён называў хваробу «псіхозам».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў