Мінздароўя: сітуацыя ў Віцебску стабілізавалася

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла ў сваім Telegram-канале пра стабілізацыю сітуацыі з COVID-19 і пнеўманіямі ў Віцебску ды яшчэ ў 5 раёнах.

Паводле Мінздароўя, цяпер у Віцебску, а таксама ў Бешанковіцкім, Докшыцкім, Ліёзненскім, Пастаўскім і Шумілінскім раёнах адбываецца «плаўны сыход з плато [зніжэнне колькасці інфікаваных – заўв. Belsat.eu]».

«Гэта дазваляе сістэме аховы здароўя правесці паэтапны вывад некаторых няпрофільных больніцаў з аказання медычнай дапамогі хворым з COVID-19 і пнеўманіямі», – гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Установы аховы здароўя, якія ў сакавіку-красавіку прынялі на сябе асноўную колькасць пацыентаў, у тым ліку з COVID-19, будуць дэзынфікаваныя.

Па стане на 4 траўня ў Беларусі зарэгістравалі 17 489 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Цягам апошніх содняў інфікаваных стала больш на 784 чалавекі. З 27 красавіка колькасць хворых на каронавірус у Беларусі вырасла на 6200 чалавек.

Звальненне падчас пандэміі: што кажуць калегі былога галоўнага доктара Віцебскага шпіталю хуткай дапамогі

ЮВ belsat.eu

Hавiны