Мінздароўя распавяло, у якой вобласці цяпер найбольшая колькасць заражэнняў каронавірусам


Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла пра хаду захворвання на COVD-19 у вобласцях Беларусі. Паводле намесніцы міністра, амаль палова насельніцтва краіны прайшла этап верхавіны заражэнняў каронавірусам.

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан звярнула ўвагу на захаванне захадаў асабістай бяспекі людзей – фізічнае дыстанцыяванне, нашэнне масак у месцах вялікай колькасці людзей, перш за ўсё ў гандлёвых цэнтрах, грамадскім транспарце. Cловы намесніцы міністра цытуе Telegram-канале Мінздароўя.

«Хачу папрасіць грамадзянаў выконваць захады фізічнага, сацыяльнага дыстанцыявання, каб зберагчы сябе і сваіх блізкіх. У першую чаргу трэба паберагчы пажылых, родных і блізкіх, у якіх ёсць якая-небудзь цяжкая паталогія, перш за ўсё цукровы дыябет, артэрыяльная гіпертэнзія, якія маюць лішнюю вагу, не наведваць гэтых людзей з прыкметамі прастудных захворванняў. І самае галоўнае – своечасова звяртацца да лекараў», – сказала Алена Богдан.

Намесніца міністра таксама распавяла, што рэгіёны краіны па-рознаму перанеслі інфекцыю. Пачатак назіраўся ў Віцебску, потым у Менску і Менскай вобласці. Пасля гэтага каронавірус абрынуўся на Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну. Пазней за захворванні прыйшлі ў Гомельскую вобласць і найменшыя паказнікі сёння ў Магілёўскай вобласці.

«Менск ужо прайшоў верхавіну і ідзе на зніжэнне. Менская і Віцебская вобласці прайшлі сапраўды гэтак жа. Гэта значыць фактычна 40-45 % насельніцтва краіны гэты этап прайшлі. Калі пройдзе Берасцейская вобласць, у нас будзе бліжэй да 60 %. Сёння Берасцейская вобласць знаходзіцца на максімальным для вобласці плато. Яшчэ нейкі час яна будзе знаходзіцца на гэтым узроўні, а потым пойдзе ўніз», – сказала яна.

Hавiны
ЕЗ можа адчыніць вонкавыя межы ў ліпені
2020.06.05 20:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў