Мінздароўя пра сітуацыю з COVID-19: «Мы бачым станоўчую дынаміку»


Галоўная санітарная лекарка Беларусі Наталля Жукава заявіла ў інтэрвʼю ОНТ, што прагнозы адносна дынамікі захворванняў у чэрвені спраўджваюцца.

Паводле Жукавай, сёння можна казаць, што колькасць захворванняў каронавірусам зніжаецца.

«І мы кажам пра тое, што прагнозы аб плаўным зніжэнні захворвання, якія былі зробленыя раней на чэрвень, спраўджваюцца. Ёсць тэрыторыі, дзе захворванне мінімальнае, ёсць тэрыторыі, дзе эпідпрацэс працягваецца. Але ў цэлым мы бачым станоўчую дынаміку», – падкрэсліла яна.

Жукава паведаміла, што Міністэрства аховы здароўя не выключае магчымасці другой хвалі эпідэміі каронавіруса і рыхтуецца да гэтага.

Hавiны
Улады кажуць, што іх прагноз наконт эпідэміі COVID-19 спраўджваецца. Ці так гэта?
2020.05.06 09:58

Цягам мінулага тыдня штодзень рэгістравалася ад 704 да 823 выпадкаў інфікавання каронавірусам. У сярэднем гэта на 100-150 выпадкаў менш, чым выяўлялася штодзень цягам траўня. Паводле Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 53 973 выпадкі каронавіруснай інфекцыі, 308 пацыентаў памерлі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў