Мінздароўя паведамляе пра 1838 інфікаваных COVID-19 за дзень


За дзень у Беларусі медыкі зарэгістравалі 1838 пацыентаў з COVID-19. Учора афіцыйная статыстыка паведаміла пра 1855 новых інфікаваных, піша прэсавая служба Мінздароўя.

Паводле Міністэрства аховы здароўя, усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 206 796 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 188 789 пацыентаў з раней пацверджаным дыягназам.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1489 пацыентаў з выяўленаю каронавіруснай інфекцыяй», – паведамляе Мінздароўя.

Агулам за апошні дзень афіцыйны лік новых захворванняў – 1838. Учора ведамства паведаміла пра 1855 новых выпадкаў. За дзень ад COVID-19 памерлі 9 пацыентаў.

Hавiны
Афіцыйна: У Беларусі рэзка знізілася колькасць новых заражэнняў каронавірусам
2021.01.05 16:46

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў