Мінздароўя пацвердзіла другую смерць ад каронавірусу. На лячэнні – 157 чалавек.


Паводле міністэрства, у памерлай пацыенткі было шмат хранічных захворванняў.

Як паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале, за апошнія содні выпісана 5 пацыентаў, у якіх раней тэст на COVID-19 даў станоўчы вынік. Пад медычным наглядам і на лячэнні знаходзяцца 157 чалавек.

«Зарэгістраваны другі выпадак смерці ўзроставага пацыента з наяўнасцю шматлікіх хранічных захворванняў, па папярэдніх дадзеных, абцяжараных каронавіруснай інфекцыяй», – гаворыцца ў паведамленні.

Агульная лічба па ўсіх інфікаваных па-ранейшаму не называецца.

Адзначаецца, што ў Беларусі на сённяшні дзень праведзена больш за 32 тысячы тэстаў на каронавірусную інфекцыю.

Hавiны
Лукашэнка пра памерлага ад каронавіруса актора: «Небарака, не вытрымаў»
2020.03.31 15:11

КА belsat.eu

Стужка навінаў