Мінздароўя паскардзілася ў Генпракуратуру на расследаванне «пра небяспечныя прышчэпкі»

Міністэрства аховы здароўя мяркуе, «што фармат падачы інфармацыі і грубая падача фактаў у артыкулах, апублікаваных на адным з інтэрнэт-рэсурсаў [«Ежедневник». – Заўв. Belsat.eu] і перадрукаваных іншымі СМІ, могуць нанесці шкоду нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь у галіне аховы здароўя», гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ведамства.