Мінздароўя: падчас пратэстаў больш за 200 чалавек атрымалі траўмы


Ведамства кажа, што ўсім пацярпелым аказаная неабходная дапамога. Гэтыя звесткі былі апублікаваныя ў іхным Telegram-канале.

Спецслужбы з калашнікавымі.
Фота: Юрый Рудакоў

Мінздароўя апублікаваў звесткі па колькасці пацярпелых ад дзеянняў міліцыі. Яны запэўнілі, што ўсім пацярпелым была аказаная неабходная медычная дапамога.

«За апошнія два дні пасля несанкцыянаваных вулічных акцыяў у службу хуткай медычнай дапамогі і ў лякарні звярнуліся грамадзяне з рознымі траўмамі. На сённяшні момант у стацыянарах рэспублікі знаходзяцца на лячэнні крыху болей за 200 грамадзянаў. У тым ліку з ударамі мяккіх тканінаў, траўмамі канечнасцяў. Некалькі чалавек былі шпіталізаваныя з чэрапна-мазгавымі траўмамі, а таксама з траўмамі грудной клеткі і жывоту. У асноўным траўмы лёгкай ступені цяжкасці. Некалькім пацыентам патрабавалася правядзенне аперацыяў. Стан іх стабілізаваны», – гаворыцца ў паведамленні.

Яны пацвердзілі смерць аднаго чалавека.

Тым часам у рэдакцыю «Белсату» прыходзяць гісторыі ад чытачоў, якія былі жорстка збітыя падчас дэманстрацыяў. Некаторым праламілі чэрап, і іхнае жыццё зараз пад пагрозаю.

Hавiны
АМАПаўцы праламалі чэрап 28-гадоваму менчуку. Ягонае жыццё – пад пагрозаю
2020.08.11 17:36
Hавiны
Крыніцы ў сацсетках інфармуюць пра ампутацыі і дзясяткі параненых пасля вулічных баёў
2020.08.11 15:57

КТ belsat.eu

Стужка навінаў