Мінздароўя лічыць, што Беларусь выходзіць на плато па каронавірусе


У Міністэрстве аховы здароўя лічаць, што пандэмія каронавіруса ў Беларусі выходзіць на плато. Пра гэта заявіла ў эфіры тэлеканалу «СТВ» намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла, што за апошнія дні медыкі выявілі прыкладна аднолькавую колькасць інфікаваных каронавірусам. Паводле яе, колькасць зарэгістраваных выпадкаў заражэнняў складае ў сярэднім ад 8,7 да 9,7 % ад колькасці праведзеных тэстаў за дзень.

Алена Богдан таксама распавяла, што для лячэння пацыентаў з выяўленым СOVID-19 выкарыстоўваецца комплекс розных лекаў. Медыкі выкарыстоўваюць лекі супраць малярыі, сродкі для лячэння ВІЧ-інфекцыі, і нават супраць артрыту.

Па стане на 14 траўня ў Беларусі зарэгістраваныя 26 772 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 151 пацыент.

Hавiны
«Трэба спыняць эпідэмію». Што адбываецца ў мястэчку Свір, дзе шмат людзей хварэюць на пнеўманіі
2020.05.14 16:11

СК belsat.eu

Стужка навінаў