Але пастанова датычыць толькі грамадзянаў Беларусі, паведамляе Telegram-канал «Официальный Минздрав».
Мінздароўя апублікаваў спіс краінаў, па вяртанні з якіх не трэба праходзіць 14-дзённы каранцін. У іхную колькасць уваходзяць шмат якія еўрапейскія краіны і Кітай, аднак няма Украіны і Расеі.
«Асобы, прыехаўшыся з вышэйказаных краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 дзён са дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь», – гаворыцца ў абвестцы.
Пры гэтым замежныя грамадзяне, каб пазбегнуць каранціну, мусяць мець адмоўны вынік тэсту, не старэйшага за два дні.
Адзначым, што адмена самаізаляцыі ў вышэйзгаданых краінах працуе толькі ў адзін бок. Большасць дзяржаў са спісу пускаюць грамадзянаў Беларусі выключна праз каранцін.
Таксама сёння беларускі ўрад выступіў з прапановаю зняць абмежаванне на турыстычныя вандроўкі ў Расею, перадае БелТА.
«Каб нашыя грамадзяне маглі ў Расейскую Федэрацыя з’ездзіць на вучобу, адпачынак, аздараўленне, працу, да сваякоў. Будзем максімальна аператыўна апрацоўваць, каб зняць абмежаванні ў першую чаргу з Расейскай Федэрацыі, бо з нашага боку няма і не было аніякіх абмежаванняў», – адзначыў першы намеснік міністра замежных справаў Ігар Петрышэнка.
Паводле яго, зараз усё залежыць ад расейскага боку.
КТ belsat.eu