Мінздароўя апублікавала справаздачу аб расходаванні сродкаў з дабрачыннага рахунку


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што толькі медычных масак было закуплена на больш чым 2,3 млн рублёў. Гэтыя сродкі былі ахвяраваныя грамадзянамі на барацьбу з COVID-19.

Па стане на 4 траўня на дабрачынным рахунку застаецца 1 172 699, 94 рублёў і 171 309,32 еўра.

Як паведамляецца на сайце Мінздароўя, з дабрачыннага рахунку з 25 сакавіка 4 траўня пералічана УП «Белмедтэхніка» – 4 226 829,92 рублёў. З іх 2 304 000 пералічаныя на закупы 3 мільёнаў медычных масак. Медыкі ў Менску атрымалі 500 тысяч масак, па 300 тысяч – медыкі на Меншчыне і Віцебшчыне. У Гарадзенскую, Гомельскую, Магілёўскую і Берасцейскую вобласці медыкам накіраваныя па 200 тысяч масак. Яшчэ 300 тысяч масак перададзеныя ў 17 РНПЦ, іншыя знаходзяцца ў рэзерве. На астатнія сродкі набытыя экраны ахоўныя стаматалагічныя, рэспіратары, вырабы санітарна-гігіенічныя, паўмаскі аэразольныя і г.д.

Таксама з дабрачыннага рахунку пералічана – 364 336 рублёў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі на вытворчасць і пастаўку дыягнастычных набораў для дыягностыкі каронавіруснай інфекцыі, 91 150 РНПЦ трансфузіялогіі і медычных біятэхналогіяў на закупы лабараторнага абсталявання ў лабараторыю дыягностыкі інфекцыі COVID-19 і Br350 000 на рэактывы для дыягностыкі інфекцыі COVID-19 для Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі.

Hавiны
Як працуе ініцыятыва ByCovid19? Вялікі фотарэпартаж
2020.04.17 07:00

Нагадаем, 24 сакавіка Міністэрства аховы здароўя абвесціла пра адкрыццё рахунку ў «Беларусбанку», куды можна пераводзіць грошы для дабрачыннай дапамогі сістэме аховы здароўя. «Мы вітаем падтрымку грамадства і зможам выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу ў мэтах закупаў абсталявання для лабараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, ахоўных сродкаў, лекавых прэпаратаў, а таксама на аказанне дапамогі хворым», – падкрэсліла прэс-служба міністэрства.

Рэквізіты дабрачыннага рахунку можна знайсці тут.

Hавiны
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, колькі грошай беларусы ахвяравалі на барацьбу з COVID-19
2020.04.03 20:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў