Мінздароўя апублікавала новыя звесткі наконт сітуацыі з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 373 смерці пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 26 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 60 713 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 331 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 373 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 367 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 42 689 пацыента (+1241). Усяго было праведзена 939 524 тэста на COVID-19, адзначаюць у міністэрстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў