Мінздароўя апублікавала новыя звесткі наконт сітуацыі з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 538 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 27 ліпеня ў Беларусі зарэгістраваны 67 251 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 119 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 538 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 534 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 60 492 пацыентаў (+67).

Hавiны
Лукашэнка аб тэстах на каронавірус: «Яны абсалютна не інфарматыўныя»
2020.06.27 09:32

Агулам было праведзена 1 257 399 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 18,6 % усіх тэстаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў