Мінздароўя апублікавала новыя звесткі наконт сітуацыі з каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 343 смерці пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 20 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 57 936 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 603 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 343 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 337 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 36 749 пацыента (+1468).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў