Мінздароўя апублікавала новую статыстыку наконт сітуацыі з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 459 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 11 ліпеня ў Беларусі зарэгістравана 64 767 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 163 чалавекі.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 459 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 454 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 54 919 пацыентаў (+665).

Агулам было праведзена 1 123 158 тэстаў на COVID-19, сцвярджаюць у міністэрстве. Такім чынам, станоўчымі былі каля 17,3 % усіх тэстаў.

Hавiны
Лукашэнка аб тэстах на каронавірус: «Яны абсалютна не інфарматыўныя»
2020.06.27 09:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў