Мінздароўя агучыла статыстыку аб колькасці інфікаваных каронавірусам за апошні дзень


На 17 студзеня медыкі ў Беларусі выявілі 225 461 асобаў са станоўчым тэстам на каронавірус, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

За апошні дзень у Беларусі дактары выявілі 1924 асобаў з COVID-19, выпісалі – 2532 пацыентаў.

З пачатку пандэміі ў Беларусі медыкі зарэгістравалі 225 461 асобаў з станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 209 208 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1582 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – інфармуе Мінздароўя.

Меркаванні
Каму вакцына, а каму гульні ў час заразы
2021.01.12 13:13

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў