Мінздароўя агучыла статыстыку інфікавання COVID-19 па рэгіёнах


Намесніца начальніка аддзелу гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан падчас брыфінгу 3 красавіка агучыла апошнія дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Паводле Іны Карабан, у Беларусі па стане на 3 красавіка зафікасаваны 351 выпадак каронавіруснай інфекцыі. У тым ліку:

– 2 выпадкі інфікавання на Берасцейшчыне;

– 2 на Магілёўшчыне;

– 6 у Гарадзенскай вобласці;

– 190 у Менску;

– 89 на Віцебшчыне;

– 50 у Менскай вобласці.

Намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан распавяла, што ўвесь тыдзень міністр Уладзімір Каранік разам з групай экспертаў працавалі на Віцебшчыне. Міністр быў туды накіраваны праз тое, што ў рэгіёне назіраўся рост выпадкаў пнеўманіі і ВРЗ.

«Усе прынятыя намі меры і аналіз сітуацыі ў Віцебску па захворванню дазваляюць нам сцвярджаць, што на сённяшні момант сітуацыя цалкам кантралюемая і пагрозы здароўю жыхарам Віцебшчыны няма», – заявіла яна.

Hавiны
Проста клімат іншы. Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Віцебску
2020.03.31 13:01

Алена Богдан сцвярджае, што агулам колькасць захворвання пнеўманіяй у Беларусі паменшылася. Паводле яе, за першыя тры месяца 2019 года на стацыянары ад пнеўманіі лячыліся 20 250 чалавек і памерлі 153, а сёлета лячыліся на стацыянары 18 302 чалавекі і памерлі 128. У прыватнасці, у першым квартале 2019 года на Віцебшчыне лячыліся ў шпіталях ад пнеўманіі 4 258 чалавек і памерлі 28, а сёлета – 3 608 і 23 адпаведна.

Паводле Богдан, 2 красавіка ў Віцебскай вобласці ў сувязі з каронавірусам былі шпіталізаваныя 25 чалавек. Толькі ў 4 з іх каронавірус пацвердзіўся. 15 чалавек былі шпіталізаваныя як кантакты 1-га ўзроўню, астатнія – кантакты 2-га ўзроўню.

Агулам па стане на 3 красавіка шпіталізаваныя ў сувязі з каронавірусам 269 чалавек. З іх кантакты першага ўзроўню – 188, другога ўзроўню – 19.

Hавiны
У Беларусі будуць тэставаць на COVID-19 усіх пацыентаў з цяжкай і сярэдняй формай пнеўманіі
2020.04.03 15:20

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў