Мінздароўя адмовілася публікаваць статыстыку па смяротнасці ў Беларусі


Міністэрства аховы здароўя адказала на калектыўны зварот грамадзянаў, якія размешчаны на сайце petitions.by. Стваральнікі петыцыі, пад якой падпісаліся 431 асоба, патрабавалі ад ведамства публікаваць інфармацыю пра смяротнасць у абласцях па асобку і па краіне ў цэлым за бягучы год.

Аўтары петыцыі звяртаюць увагу, што афіцыйная статыстыка па смяротнасці ад каронавірусу выклікае недавер. Таму, каб адрынуць закіды, просяць Мінздароўя апублікаваць звесткі пра смяротнасць у краіне і па кожнай вобласці асобна з параўнаннем сітуацыі за мінулы год.

«Лічым, што гэтая інфармацыя закранае правы і законныя інтарэсы ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь і таму павінная агучвацца грамадскасці ў абавязковым парадку», – звяртаюць увагу аўтары петыцыі.

Але ў Мінздароўя лічаць, што за публікаванне статыстыкі адказвае іншае ведамства. У лісце, падпісаным першым намеснікам міністра Д.Л. Піневічам адзначаецца, што лічбы па смяротнасці агучвае Нацыянальны статыстычны камітэт. На думку чыноўніка, Мінздароўя дастаткова агучвае інфармацыю пра смяротнасць ад каронавірусу і пра лячэнне інфекцыі.

Hавiны
У Беларусі больш за 49 тысячаў інфікаваных каронавірусам
2020.06.08 12:59

СK belsat.eu

Стужка навінаў