Мінздароўя: Ад каронавіруса ў Беларусі памерлі 194 чалавекі

У Беларусі зарэгістраваныя 35 244 выпадкі захворвання каронавіруснай інфекцыяй. Пра гэта 23 траўня паведамляе Тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

У параўнанні з мінулай справаздачай агульная колькасць выпадкаў COVID-19 павялічылася на 941.

У краіне афіцыйна памерлі 194 чалавекі, або на 4 больш, чым на 22 траўня.

Сузаснавальнік TUT.BY заўважыў дзіўную статыстыку смяротнасці ў Менску. Мінздароўя адказала маланкава

Ачунялі і выпісаліся 13 528 чалавек, што на 695 выпадкаў больш.

Агулам у Беларусі праведзена 434 618 тэстаў на каронавірус.

МГ belsat.eu

Hавiны