Міністэрства патрабуе канфіскаваць маёмасць «Управленческого центра Свидетелей Иеговы» – галоўная арганізацыя «Сведкаў Іеговы» ў РФ.
Адпаведнае рашэнне вынес Вярхоўны суд РФ падчас паседжання аб забароне дзейнасці галоўнай арганізацыі Сведкаў Іеговы.
Прадстаўнікі арганізацыі сцвярджаюць, што маёмасць належыць замежным прадстаўніцтвам «Сведкаў Іеговы», ў тым ліку з Іспаніі, Швецыі, Нарвегіі і Аўстрыі.
Расейскі Мінюст і арганізацыя «Сведкаў Іеговы» не разгалошваюць, якая менавіта маёмасць падлягае канфіскацыі.
У сакавіку 2017 года Міністэрства юстыцыі Расеі звярнулася ў суд, каб забараніць дзейнасць «Управленческого центра Свидетелей Иеговы» за распаўсюд экстрэмісцкай літаратуры.
Нагадаем, што ў 2013 годзе 68 найменняў публікацыяў «Сведкаў Іеговы» былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
«Гэта секта амерыканскага паходжання, якая завязаная на Амерыку. Яна мае агрэсіўнае стаўленне да многіх дзяржаваў, у тым ліку і да Расеі, але да Амерыкі яны не настаўлены агрэсіўна, бо іхны галоўны офіс знаходзіцца менавіта там (у Нью-Ёрку)», – сказаў у размове з ria.ru член экспертнай рады па правядзенню дзяржаўнай рэлiгiязнаўчай экспертызы пры Мінюсце Раман Сіланцьеў.