Мінулым вечарам у Беларусі пры пажарах загінулі тры чалавекі


У выніку пажараў увечары 7 лютага два чалавекі загінулі ў Барысаўскім раёне і адзін у Браслаўскім. Гэта вынікае з аператыўнай зводкі МНС.

На Віцебшчыне пажар адбыўся ў жылым доме ў вёсцы Кабашы Браслаўскага раёну. На момант прыбыцця ратавальнікаў у доме ўжо абваліўся дах, загінуў гаспадар – мужчына 1963 года нараджэння. Прычына пажару высвятляецца.

Пажар у Браслаўскім раёне. Крыніца – vitebsk.mchs.gov.by

Пры пажары ў жылым доме ў вёсцы Ніўкі Барысаўскага раёну загінулі двое мужчын. Прычына пажару таксама пакуль невядомая.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў