Мінулым вечарам на Магілёўшчыне пры пажарах загінулі тры чалавекі


У выніку пажараў увечары 4 красавіка тры чалавекі загінулі ў Магілёўскай вобласці. Гэта вынікае з аператыўнай зводкі МНС.

У вёсцы Галічы Клімавіцкага раёну падчас пажару ў прыватным доме загінуў мужчына 1963 года нараджэння.

У мікрараёне Маладзёжным гораду Касцюковічы адбыўся пажар у кватэры на 5-м паверсе жылога дома. Загінуў мужчына 1958 года нараджэння. Як мяркуецца, прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Пажар у Касцюковічах. Фота – mchs.gov.by

У Быхаве падчас пажару ў прыватным доме загінуў мужчына 1959 года нараджэння.

Як мяркуецца, прычына ўсіх трох пажараў – неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў