«Мінулага чэкістаў саромецца няма чаго». Топ-5 цытатаў Лукашэнкі з юбілею КДБ


На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю органаў дзяржаўнай бяспекі, Аляксандр Лукашэнка выступіў з вялікай прамовай, прысвечанай чэкістам. Belsat.eu абраў 5 найбольш яркіх цытатаў з юбілейнай прамовы Лукашэнкі.

Пра ролю КДБ у станаўленні сучаснай Беларусі:

«У тыя цьмяныя часы пасля развалу СССР чаша вагаў магла хіснуцца ў любы бок. У гэтым выпадку рэспубліку, у дадатак да тых бедаў, якія напаткалі яе, чакалі яшчэ больш жудасныя сацыяльныя ўзрушэнні. Але дзякуючы прафесіяналізму, у тым ліку сілавых структур, спецыяльных службаў, нам удалося тады накіраваць сітуацыю ў спакойнае рэчышча і ўшчыльную заняцца надзённымі гаспадарчымі пытаннямі».

Пра гісторыю ЧК-ОГПУ-НКВД-МГБ-КГБ:

«Вам, нам за мінулае нашых спецслужбаў, чэкістаў саромецца няма чаго. Няма ніякай прычыны. Мы не жылі ў той час, не ведалі і цяпер не адчуваем нерв тых часоў. А ганьбіць гісторыю лёгка і проста».

Пра тое, што КДБ не павінен ламаць лёсы нявінных людзей:

«Я заўсёды ад кіраўніцтва КДБ патрабаваў, патрабую і буду патрабаваць: ні ў якім разе не дапусціце ў сваёй працы такіх памылак, якія б зламалі лёсы людзям, хоць бы аднаму чалавеку. За гэта гісторыя нас ніколі не даруе. Маё стаўленне да такіх негатыўных з’яў будзе надзвычайным, неадкладным».

Пра тое, хто такія чэкісты:

«Быць чэкістам – гэта перш за ўсё быць патрыётам, бескарысліва аддаваць усяго сябе сваёй Айчыне, не разлічваючы на ​​публічнае прызнанне».

Пра тое, што ён ніколі не здрадзіць КДБ:

«Вы ніколі не ўбачыце мяне ў тыле, у гэтай складанай барацьбе (а можа быць, будзе яшчэ і складаней) я буду заўсёды разам з вамі і ніколі не дазволю здрадзіць нашы з вамі інтарэсы па абароне дзяржавы і чалавека. Я гэта кажу, таму што ўжо занадта мы часта назіраем, у тым ліку зусім побач, як здраджвалі вайскоўцам, работнікам спецслужбаў тыя, хто ўчора аддаваў ім каманды. Гэтага ў Беларусі не было і не будзе».

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў