Мінтранспарту паабяцала завяршыць рамонт «алімпійкі» і трасы М6 яшчэ сёлета


Рамонт М1 і М6 будзе завершаны да канца 2019 года, паведаміў журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Мікалай Чарнюк на прэс-канферэнцыі 24 верасня.

Справка
Магістраль М1 – асноўная транзітная дарога ў Беларусі і з’яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 ды панʼеўрапейскага транспартнага калідору Берлін – Ніжні Ноўгарад. Яе пабудавалі да маскоўскай «Алімпіяды 1980». Напачатку 2019 года беларускі ўрад папрасіў прафінансаваць рамонт гэтай трасы Сусветны банк.

«На дарозе М1 выканаем рамонт да канца года і тым забяспечым у зімовы перыяд больш камфортныя і бяспечныя ўмовы як для карыстальнікаў, так і для эксплуатацыйных арганізацыяў. Таксама працягваецца рэканструкцыя асноўных магістраляў згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця аўтадарог. У гэтым годзе будзем цалкам скончана траса М6 Менск – Горадня на ўсім яе працягу», – сказаў Мікалай Чарнюк.

Тыя ўчасткі трасы М6, якія не патрапілі пад рэканструкцыю і былі пабудаваныя раней таксама будуць адрамантаваныя дадаў Чарнюк.

У 2020 годзе пачнецца рэканструкцыя трасы М7, якая злучае Менск і мяжу Беларусі з Літвой.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў