Мінсувязі аб'явіла тэндар на стварэнне нацыянальнага парталу адкрытых дадзеных


Партал плануюць стварыць у межах Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, паведамляе dev.by. Заяўкі прымаюць да 21 красавіка 2018 года.

У апублікаваным на партале дзяржзакупак дакуменце няма інфармацыі пра арыенціровачны кошт праекту. Праект будзе фінансавацца з дзяржаўнага бюджэту.

Паводле каардынатара супольнасці «Адкрытыя дадзеныя. Беларусь» Аліны Радачынскай, парталы адкрытых дадзеных існуюць для спрашчэння ўзаемадзеяння з адкрытай інфармацыяй. Але аднаго парталу будзе недастаткова, каб атрымаць паўнавартасны эфект: неабходныя змены ў заканадаўстве (у Беларусі няма паняцця «адкрытыя дадзеныя»), а таксама вялікая праца над якасцю і стабільнасцю дадзеных.

Аліна Радачынская таксама паведаміла dev.by, што сума, выдзеленая дзяржавай на стварэнне парталу, складае Br 2 млн.

Даследаванне попыту на адкрытыя дадзеныя ў Беларусі

Крыніца: opendata.by

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў