Мінспорту: Выезд цяпер за мяжу – неразважлівасць і безадказнасць


Міністэрства спорту і турызму настойліва рэкамендуе беларусам устрымацца ад паездак за мяжу. Ведамства нагадвае, што сёння на мапе свету засталося няшмат краінаў, дзе няма выпадкаў заражэння на каронавірус.

Мінспорту адзначае, што сёння турысты маюць праблемы з вяртанне на радзіму, паколькі многія краіны ўвялі забарону на ўезд замежнікаў і зачынілі свае межы. Заблакаванымі засталіся амаль 6 тысячаў беларусаў, якія знаходзяцца за межамі краіны, паведамляе міністэрства.

Мінспорту супольна з МЗС і Міністэрствам транспарту і камунікацыяў, грамадскімі арганізацыямі, турфірмамі дапамагаюць беларусам, якія трапілі ў цяжкае становішча, вярнуцца на радзіму.

У існых умовах выезд за мяжу сёння Мінспорту называе безадказнасцю і неразважлівасцю.

Напярэдадні ў МЗС са спасылкай на Дзяржаўны памежны камітэт, агучылі, што за апошнія тры дні за межы нашай краіны выехалі 11 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Памежнікі ў Telegram-канале канкрэтызавалі, што 90 % ад тых, хто выехаў з Беларусі – кіроўцы грузавікоў. Абмежаванні на іх не распаўсюджваюцца.

Hавiны
Як мы шукалі беларусаў, якія захраслі ў Нямеччыне – і вось, што з гэтага выйшла
2020.03.19 19:59

CK belsat.eu

Стужка навінаў